Bestiary

Главная : Содержание : Файлы : Поиск : Связь : Ссылки

Дата последнего обновления:

Поиск:


Расширенный
поиск

Если нашли в тексте ошибку — выделите ее и нажмите Ctrl+Enter

Подписаться на рассылку


Дизайн, разработка и поддержка Disart.biz
Хостинг ServerSide.ru

Овинник

Овинник. Рисунок Ивана Билибина, 1934г.
From the archives of Gavin Bone & Janet & Stewart Farrar


Овинник (Подовинник, Подовинник-батюшка, Подовинный, Дедушко овинный), Осетник (Осетный, беларуск.: Асетнік, Ёўнік)

"Ёўнік, ці Асетнік, туліцца70 ў сушні, дзе нязменна панура сядзіць у куце71 — ці ў запечным, ці на рагу печы, што выступае на сярэдзіну сушні, ці на сушыльнай жэрдцы і толькі зрэдку падыходзіць да акна, каб выхаркаць пыл і сажу; яшчэ радзей пераступае ён ганак сушні, каб агледзець ток, склады снапоў, накіраваць ці адхіліць вецер, неабходны ў час веяння збожжа, паглядзець на малацьбу і на тых, хто працуе ў ёўні. У тых выпадках, калі ў ёўню заходзяць непатрэбныя тут асобы, Ёўнік узнікае ў розных месцах ёўні і палохае прышэльцаў; калі ж у ёўню прыйшоў ненавіснік Ёўніка, апошні пільна сочыць за ім, каб, счакаўшы хвіліну, патрывожыць яго сон, нагнаць дыму, удушыць чадам і нават спаліць разам з дабром, што тут захоўваецца.

Пры міралюбных адносінах Ёўнік клапоціцца, каб правільна палілася сушыльная печ і сушыліся снапы і зерне, не ломіць саломы, пасылае патрэбны для веяння скразняк... дапамагае, спорыць работу. Калі сушня служыць і для першапачатковай апрацоўкі пянькі і ільну, Ёўнік таксама дружалюбна служыць ля мялкі і трапалкі, хаця і не пераносіць смуроду адмочанай і адлежанай пянькі і ільну. Вельмі падабаецца таксама Ёўніку, калі сушня замяняе лазню: тут у яго ёсць адзіная магчымасць змыць сажу і пыл...

Калі Ёўнік прымае зрокавы72 вобраз, [то ўяўляе] чалавекападобную масу, дзе сажа, пыльныя ніткі павуціння, наліплая мякіна з-за паўзмроку ў сушні не даюць магчымасці разгледзець асобныя формы. Але Ёўнік пераважна застаецца нябачным.

Ёўнік не баіцца простага агню, і пажар у ёўні з-за людской неасцярожнасці мала трывожыць яго; ён выходзіць са свайго жытла і спакойна назірае за тым, што адбываецца, а пасля пажару і адыходу людзей залазіць у печ, на абгарэлае бервяно, і тут жыве, пакуль не адбудуецца новая ёўня, куды адразу і пераходзіць. Крыху інакш з пажарам ад маланак: тут нярэдка Ёўнік гіне ад нечаканасці грамавога ўдару. Мякінны пыл лёгка ўспрымае полымя, і Ёўнік згарае, не пакідаючы пасля сябе ні пылінкі. Калі гэта здарылася з адным Ёўнікам, другі не пойдзе ў ёўню, адбудаваную на тым самым месцы: ёўня застаецца без Ёўніка.

Ёўнік жыве ў ёўні, у печы ці на печы; па знешнасці ён адрозніваецца ад Дамавіка толькі тым, што гэты апошні "здаецца" ў белым насове, а Ёўнік — чорны (трэба меркаваць — ад пастаяннага куродыму бяструбнай печы), толькі вочы як вугалі гараць. Той і другі з выразнымі гаспадарчымі схільнасцямі: Ёўнік па начах замятае гумно, вее зерне, надае яму "спорню", а ў разумных гаспадароў нават малоціць ранкам.

Калі насаджваюць ёўню, гэта значыць кладуць снапы для прасушкі, то кідаюць сноп у агонь; таксама пасля заканчэння малацьбы пакідаюць сноп жыта ў ёўні, каб Ёўніку "была занятка". Калі прагнявіць яго, то ён пачне кідаць снапы ў агонь і спаліць ёўню, — так тлумачаць беларускія сяляне іх частыя пажары з-за няўмелай насадкі снапоў.

Ёўнік і Лазнік... несумненна "вогненнага паходжання", таксама ўвасабленне агню. Яны атрымалі свае вотчыны: першы — ёўню, другі — лазню. Беларускія ёўня і лазня па сваім уладкаванні вельмі мала адрозніваюцца адна ад адной, і ёўня нярэдка замяняе лазню. Гэтак жа мала адрозніваюцца адзін ад аднаго іх захавальнікі, так што мы можам лічыць Ёўніка і Лазніка роднымі братамі і бліжэйшымі сваякамі Дамавіка." (156)

Источники:

Е.Левкиевская "Мифы русского народа" — М.: "Астрель, АСТ", 2003г. (58)
Міфы Бацькаўшчыны: Літаратурна-мастацкае выданьне — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 1994 (156)
Сайт "Slavic Paganism & Witchcraft"

Подготовка статьи: KOT


См. также на форуме тему "Овинник" (1 комментарий).

См. также статьи, ссылающиеся на текущую:

Банник



Новый фотохостинг от Google - Photovine