KOT Re: Свитезянки
KOT's picture
Статус: оффлайн

В качестве задела для белорусского зеркала статьи:

О нечуваная з'ява! Ніколі!
Гэта не бачылі вочы.
З хваляў красуня ўсплывае паволі,
Стан выпрамляе дзявочы.

Твар яе — белая ружа нібыта,
Што акрапілі расою.
Лёгкай тканінаю постаць абвіта,
Быццам празрыстай смугою.

Адам Міцкевіч "Свіцязянка". Пераклад з польскай А.Зарыцкага.

Балада «Свіцязянка» была ўпершыню надрукавана ў часопісе «Дзённік Віленьскі». А.Міцкевіч перад тэкстам даў прыпіску: «Свіцязь — вялікае і прыгожае возера ў Наваградскім павеце. Ёсць чуткі, што на яго берагах з'яўляюцца ўндзіны, або вадзяныя німфы, якія народ называв свіцязянкамі». Пісьменнік зрабіў такі каментар для таго, каб увесці чытача ў свет рамантычных дзівосаў, пра якія расказваюць народныя паданні Наваградчыны.

+

У бездань пайшло ўсё. Цяпер што ні лета
Тут краскі цвітуць ля вясёлкі.
Знай: Свіцязі жонкі і дочкі ўсё гэта —
Іх Бог перакінуў у зёлкі.

Такія бялюткія гэтыя кветкі!
Нібы матылі над вадою!
Ліст — цёмна-зялёнага колеру: гэткі
У елкі пад снегам зімою.

Цнатлівасць жаночая ў кветках найчыстых
Ужо тут не знікне ніколі.
У вольнай цішы, між гаёў тых цяністых
Ніхто не кранецца іх болей.

Папробаваў цар быў і рускія зграі
Іх рваць пасля той перамогі –
Хто грудзі чароўнымі кветкамі маіў,
Хто шлем аздабляў імі строгі.

Ды кожны, хто кветак рукамі кранаўся —
Была ў іх нябачная сіла, —
У крук ад страшэнных пакутаў згінаўся,
І смерць яго тут жа валіла.

Адам Міцкевіч "Свіцязь".

+

Драпінкі кіпцяў рысі –
сьлёзкі ў ажурнай альтанцы:
заўтра плакаць Марысі,
бо сёньня пяяць сьвіцязянцы.

Марыйка Мартысевіч "Сьвіцязянка"

29 March, 2015 - 01:55

Ответить

The content of this field is kept private and will not be shown publicly.
CAPTCHA
Пожалуйста, введите слова, показанные на картинке ниже. Это необходимо для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя спам-бота. Спасибо.
10 + 6 =
Решите эту простую математическую задачу и введите результат. То есть для 1+3, введите 4.