Сын

Сын-волколак (Сын-ваўкалак). Белорусская быличка из собрания П.П.Демидовича

Название сказки: 
Сын-волколак (Сын-ваўкалак)
Белорусская быличка из собрания П.П.Демидовича

Вышаў адзін чалавек на двор, дак бачыць ён, што на пругмені* каля яго кабылы ўвіхаецца воўк. Ён зачаў гукаць на яго. Выбегла ўся сям'я, гоняцца за тым воўкам, a воўк нек тым часам ухваціў кабылу за горла i задушыў, а сам уцякаць. Пагналіся тагды ўсе гуртам за воўкам. Воўк перакуліўся цераз кола, павяс* на ём лопнуў, i ён зрабіўся чалавекам. Разгледзеўся тагды той чалавек, адно ж тэта яго сын. А сыну яго да было ўжэ сем гадоў, як ён прапаў. Вот бацька i гаворыць гэтак на сына:

— Чаму ты, сынку, гэтак нас пакрыўдзіў?! Чаму ты задушыў нашу кабылу?

А сын яму адказвае:

— Ці гэтулькі я за сем гадоў шкоды нарабіў, — i пачаў расказваць, як ён жыў з ваўкамі.

Потым пашлі ўсе ў хату, i ваўкалак той пашоў разам з усімі. Але i не пазнаць нават, што з ім гэтак было, толькі быў надта замершы, нішчэмны, худы такі, як шчэпка! Доўга такі не пажыў, змарнеў вельмі (902: с.144; 865: с.178-179, №220).

Примечание: 

Запісана ў мястэчку Ўселюб Навагрудскага павета Мінскай губерні. Падзеі нібы адбываліся ў вёсцы Крывічы Ўселюбскай воласці.

Записано в местечке Вселюб Новогрудского уезда Минской губернии. Описанные события якобы произошли в деревне Кривичи Вселюбской волости.

Longitude: 
25.7977
Zoom: 
6
Latitude: 
53.7187
Культурно-географическая классификация существ: Культурна-геаграфічная класіфікацыя істот: Kulturalno-geograficzna klasyfikacja istot: Культурно-географічна класифікація істот: Cultural and geographical classification of creatures:
RSS-материал