З народнай прозы беларусаў Латгаліі (у запісах С. Сахарава). Падрыхтавала Ганна Грыга // Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні, Вып.12 — Мінск: Беларуская навука, 2025 — с.467-472 (1735)

Название
З народнай прозы беларусаў Латгаліі (у запісах С. Сахарава)

Сяргей Пятровіч Сахараў — фалькларыст і этнограф, праца і талент якога годна паслужылі справе вывучэння народнай творчасці беларусаў.

Навуковая і даследчая спадчына С.П.Сахарава дастаткова шырокая і разнастайная: тут і навукова-папулярныя нарысы, прысвечаныя старажытнай Полаччыне (у тым ліку важным гістарычным асобам — князёўне Еўфрасінні Полацкай і князю Усяславу Брачыславічу), і даследчыя працы пра беларускіх фалькларыстаў Е.Р.Раманава, М.Я.Нікіфароўскага, П.В.Шэйна і іншых. Аднак найбольш каштоўным скарбам у навукова-даследчым рэчышчы С.П.Сахарава з’яўляюцца яго чатыры выпускі фальклорных матэрыялаў.

Збіраць і публікаваць беларускі фальклор навуковец пачаў яшчэ ў першай чвэрці ХХ ст., і ўжо у 1940 г. свет пабачыў першы выпуск фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў «Народная творчасць латгальскіх і ілукстэнскіх беларусаў» (вып.1, 1940; 414 песень і нотных запісаў). Выпускі 2–4 уключаюць у сябе сабраныя казкі, паданні, легенды, прыказкі, прыпеўкі, дзіцячы фальклор і інш. Аднак тры апошнія выпускі не былі выдадзены. Самі рукапісы фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў і літаратурна-публіцыстычнай спадчыны С.П.Сахарава захоўваюцца ў архівах Беларусі, Літвы і Латвіі. Значная колькасць матэрыялаў надрукаваная ў розных тамах серыі «Беларуская народная творчасць».

У дадзенай публікацыі падаюцца празаічныя творы (былічкі, казка, вуснае апавяданне з казкавымі элементамі, прычым у літаратурнай апрацоўцы), якія захоўваюцца ў Архіве Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі (ф.9, воп.3, спр.13, ч.І, дад.2) і з розных прычын да гэтага часу не публікаваліся.

Название периодического издания
Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні
Номер периодического издания
Выпуск 12
Место издания
Минск
Год издания
2025
Издательство
Беларуская навука
Страницы
467-472
Язык
Белорусский


Культурно-географическая классификация существ: Культурна-геаграфічная класіфікацыя істот: Kulturalno-geograficzna klasyfikacja istot: Культурно-географічна класифікація істот: Cultural and geographical classification of creatures:

Comments

Отправить комментарий

The content of this field is kept private and will not be shown publicly.
CAPTCHA
Пожалуйста, введите слова, показанные на картинке ниже. Это необходимо для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя спам-бота. Спасибо.
2 + 1 =
Решите эту простую математическую задачу и введите результат. То есть для 1+3, введите 4.

Только зарегистрированные пользователи могут оставлять комментарии. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь. Only registered users can post a new comment. Please login or register. Only registered users can post a new comment. Please login or register.