Если у тебя, Странник, чешется между лопатками или растет копчик, то ты пришел по адресу!
Если у тебя, Странник, чешется между лопатками или растет копчик, то ты пришел по адресу!
Прадказаць надвор’е і ўраджай, засцерагчыся ад хваробы і ад “благога вока” дапамогуць прыкметы і павер’і — частка бясцэннай духоўнай спадчыны беларусаў.
Гэтая кніга — першая з падрыхтаванага да выдання трохтомніка, своеасаблівай энцыклапедыі народнай мудрасці і фантазіі.
“Зямля святая, як наша маці…” Так здаўна гаварыла народная прыказка. І сапраўды, узіраючыся ў замглёнае няспынным часам жыццё нашых продкаў, пра якое даведваемся сёння з іх найбагацейшай духоўнай спадчыны, мы пераконваемся ў справядлівасці такога сцвярджэння. Прыкметы і павер’і побач з іншымі жанрамі фальклору шырока бытавалі ў народным асяроддзі, запаўняючы літаральна кожную клетачку чалавечага жыцця, прадугледжваючы любыя магчымыя выпадкі, здарэнні. Калі пагадзіцца з думкаю, што фальклор з’яўляецца своеасаблівай (хоць, вядома, і вельмі супярэчлівай) мастацкай энцыклапедыяй народнага жыцця — ведаў, вопыту, этыкі, і эстэтыкі селяніна,то, напэўна, роля прыкмет, павер’яў, вераванняў і нават самых цёмных забабонаў у гэтай “энцыклапедыі” была, бадай што, адна з вызначальных, бо ў штодзённым жыцці чалавека яны неслі і дарадчую, і перасцерагальную, і нават абарончую функцыі, у значнай меры кіруючы паводзінамі чалавека.
Comments
Отправить комментарий