Беларуская міфалогія. Энцыклапедычны слоўнік — Мінск: Беларусь, 2004 (291)

Название
Беларуская міфалогія. Энцыклапедычны слоўнік
291-belaruskaja-mifalogija-encyklapedychny-slownik.jpeg

Кніга з'яўляецца першай у гісторыі нашай краіны спробай сістэматычнага і найбольш поўнага апісання і аналізу традыцыйнай культурнай спадчыны беларусаў, шматлікія фрагменты якой дажылі да нашых дзён і па-ранейшаму выяўляюць адметнасць і жыццяздольнасць сучаснага беларускага этнасу. Аўтары слоўніка ўпершыню далі максімальна поўную на сённяшні дзень карціну протабеларускай мадэлі свету. У кнізе знайшлося месца рэканструкцыям архаічных міфаў, павер'ям і прыкметам беларусаў-язычнікаў, іх прадпісанням, засцярогам і замовам.

Слоўнік прадстаўляе беларускую міфалогію як адну з архаічных у індаеўрапейскім свеце. Дзякуючы сваёй «закансерваванасці», яна захавала для сучаснікаў прыкметныя элементы духоўнай спадчыны. Беларуская міфалогія па разнастайнасці надзвычайных істот і персанажаў не саступае і старажытна-грэчаскай. У артыкулах можна адшукаць не толькі партрэты-апісанні найстаражытнейшых бостваў нашых продкаў, якія персаніфіцыравалі сабой прыроду: Дажбога, Сварога, Стрыбога, Перуна, Вялеса, Мокашы і інш., але і святых, на якіх пазней былі перанесены функцыі колішніх багоў, легендарныя або міфічныя гістарычныя постаці, персанажы песень і паданняў, вобразы іншаземцаў, дэманічных істот, персанажаў, звязаных з нячыстай сілай, сакральных жывёл і птушак, якія сімвалізавалі тыя ці іншыя боствы, і чароўны свет, у якім жылі нашыя продкі.. Напрыклад, са слоўніка можна дазнацца, чаму лічылася, што падчас навальніцы трэба выганяць чорнага ката з хаты, чаму пры першым купанні дзіцяці трэба класці ў ночвы 9 вугольчыкаў, і шмат чаго іншага.

Праца над слоўнікам пачалася ў 1998 годзе. Сярод аўтараў — такія вядомыя даследчыкі міфалогіі, як археолагі Эдвард Зайкоўскі і Людміла Дучыц, гісторыкі Андрэй Прохараў і Ігар Вуглік, фалькларысты Лія Салавей, Уладзімір Васілевіч і Таццяна Валодзіна, філосафы Уладзімір Конан і Сяргей Санько, а таксама людзі розных прафесій, энтузіясты сваёй справы. У іх ліку даследчыкі з Нацыянальнай акадэміі навук, вышэйшых навучальных устаноў Беларусі, Польшчы. Вокладка і літары-застаўкі аформлены мастаком Тодарам Кашкурэвічам. Складальнік і каардынатар гэтай кнігі — журналіст і публіцыст Ірына Клімковіч. Кніга ўбачыла свет у выдавецтве «Беларусь».

Место издания
Минск
Год издания
2004
Издательство
Беларусь
ISBN
985-01-0473-2
Язык
Белорусский


Культурно-географическая классификация существ: Культурна-геаграфічная класіфікацыя істот: Kulturalno-geograficzna klasyfikacja istot: Культурно-географічна класифікація істот: Cultural and geographical classification of creatures:

Comments

Отправить комментарий

Содержание этого поля является приватным и не предназначено к показу.
КАПЧА
Пожалуйста, введите слова, показанные на картинке ниже. Это необходимо для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя спам-бота. Спасибо.
5 + 6 =
Решите эту простую математическую задачу и введите результат. То есть для 1+3, введите 4.

Только зарегистрированные пользователи могут оставлять комментарии. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь. Only registered users can post a new comment. Please login or register. Only registered users can post a new comment. Please login or register.