Полночь

Заколдованная девица (Зачараваная дзяўчына). Белорусская быличка из собрания П.В.Шейна

Название сказки: 
Заколдованная девица (Зачараваная дзяўчына)
Белорусская быличка из собрания П.В.Шейна

За адну вярсту ад вёскі Цераховічы Лыскоўскай воласці Ваўкавыскага павету i цяпер знаходзіцца невялікі гай, пра які ў памяці мясцовых жыхароў захавалася такое паданне. Адзін чалавек, Янка, праязджаў каля гаю ў саму поўнач. Калі ён наблізіўся да акопаў, якія відаць i зараз, дык убачыў вялікую жалезную скрыню, а па абодвух баках яе — двух сабак на ланцугах; на скрыні сядзела дзяўчына i часала валасы, ад якіх шугаў агонь. Дзяўчына з слязьмі стала прасіць Янку падысці да яе i распутаць валасы. За гэта яна абяцала зрабіць яго шчаслівым на ўсё жыццё i сказала, што злыя сабакі не крануць яго. Здзіўлены i спалоханы Янка не адважыўся, аднак, падысці да дзяўчыны, a кінуў ёй свой пояс, каб мацней прывязаць сабак.

Але толькі пояс крануўся дзяўчыны, скрыня загрымела, бразнулі ў ёй грошы, i дзяўчына адчайна войкнула i добра чуваці было, як вымавіла:

— Праклята твая душа адныне да веку, што ты мяне зачапіў: мучылася я сто рокаў, буду мучыцца i яшчэ столькі жа, але i ты не ўваскрэснеш.

Примечание: 

Запісана навучэнцамі Свіслацкай настаўніцкай семінарыі Тараскевічам і Габроўскім у вёсцы Цераховічы Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні. Надрукавана П.В.Шэйнам у 1893 годзе.

Записано учащимися Свислочской учительской семинарии Тараскевичем и Габровским в деревне Тереховичи Волковысского уезда Гродненской губернии. Опубликовано П.В.Шейном в 1893 году.

Longitude: 
24.5053
Zoom: 
6
Latitude: 
52.8942
Культурно-географическая классификация существ: Культурна-геаграфічная класіфікацыя істот: Kulturalno-geograficzna klasyfikacja istot: Культурно-географічна класифікація істот: Cultural and geographical classification of creatures:
RSS-материал