Прядение

Куриные лапки (Курыныя ножкі). Белорусская быличка из записей С.Сахарова

Название сказки: 
Куриные лапки (Курыныя ножкі)
Белорусская быличка из записей С.Сахарова

Памёрлі матка і бацька. Засталіся тры браты і сястра. Сястра любіла кросны ткаць: як пачнець з вечара дык да часу ночы.

У адзін восенскі вечар яна ткала-ткала і прытамілася. Прыходзіць суседка — старая баба — і кажыць:

— Дай я патку, а ты адпачні!

Ткала баба нядоўга, як адарваўся понаж. Сястра нагнулася, каб паправіць понаж, а баба не дае. Урэшце рэшт сястры ўдалося прывязаць понаж, але нечакана яна паглядзела на ногі бабы. І што ж? У бабы замест чалавечых ног курыныя ножкі. Дагадалася сястра, што перад ей чараўніца, і спужалася. А баба так сама ўразумела, што дзеўка даведалася аб ей. Баба і кажа:

— Ты адпачні, дзяўчынка, а я табе снедаць прынясу!

І выйшла за дзверы, а сястра кінулась спужаная да братоў на ложак і давай іх будзіць. Але ніяк іх нельга разбудзіць. Прытулілася яна да братоў на ложку і чакае, што далей будзе. Пачынаецца ўжо золак. Чуець — баба стучыць у сенях, а ў гэты якраз момант запяяў певень і штось цяжкае грукнула каля дзвярэй. Даў Бог дзень. Усе ўсталі, але дзвярэй нельга адчыніць. Йдзе сусед міма хаты і давай браты стукаць яму ў вакно і крычаць:

Примечание: 

Запісаў С.П.Сахараў у 1941 годзе ў Рызе ад бабулькі Альжбэты Орбіт, 72 год, якая паходзіць з вёскі Майшэлі* Пустынскай воласці*.

Сахараў С.П. «Народная творчасьць Латгальскіх і Ілукстэнскіх беларусаў», вып.2. Рукапіс 1944 года. Захоўваецца ў Архіве Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі (АІМЭФ НАН), ф.9, воп.3, спр.13, ч.ІIа, дад.2, арк.15.

Записано С.П.Сахаровым в 1940 году в Риге от бабки Альжбеты Орбит, 72 лет, родом из деревни Майшели* Пустынской волости*.

Сахаров С.П. «Народное творчество Латгальских и Илукстенских беларусов», вып.2. Рукопись 1944 года. Хранится в Архиве Института искусствоведения, этнографии и фольклора Национальной академии наук Беларуси (АИИЭФ НАН), ф.9, воп.3, д.13, ч.ІIа, дад.2, арк.15.

Longitude: 
27.5621
Zoom: 
6
Latitude: 
55.9338
Культурно-географическая классификация существ: Культурна-геаграфічная класіфікацыя істот: Kulturalno-geograficzna klasyfikacja istot: Культурно-географічна класифікація істот: Cultural and geographical classification of creatures:
RSS-материал