Замки

О красивой девушке, которая уносила молодых пастухов в лес (Пра прыгожую дзяўчыну, якая зносіла маладых пастухоў у лес). Белорусская легенда

Название сказки: 
О красивой девушке, которая уносила молодых пастухов в лес (Пра прыгожую дзяўчыну, якая зносіла маладых пастухоў у лес)
Белорусская легенда

У даўнія часы казалі людзі, што на тым мейсцы, дзе зараз Круглае возера, стаяў Гіржбартаў замак. Потым гэты замак праваліўся i ўтварылася возера. Берагі гэтага возера зараслі чаротам. I з таго возера кожны тыдзень выходзіла вельмі прыгожая дзяўчына. Яна прыходзіла да пастухоў i гуляла з імі, a калі ей што-небудзь не падабалася, яна брала пастуха на плечы i насіла яго па лясох, а потым садзіла яго на пень. Пастух ужо не мог зайсці дахаты i блудзіў па лесе, пакуль яго які-колеча чалавек не заводзіў дахаты.

Примечание: 

Запісаў вучань Дзвінскай беларускай гімназіі Ян Малаток у 1929 годзе ў Прыдруйшчыне* Даўгаўпілскага павета ад бабулі, 1859 г.н.

Сахараў С.П. "Народная творчасьць Латгальскіх і Ілукстэнскіх беларусаў", вып.2, ліст 163. Рукапіс 1944 года. Па стане на 1983 год, захоўвалася у Аддзеле рэдкіх кніг i рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я.Коласа АН БССР (ЦНБАН), ф.3, воп.1, спр.7.

Записано учеником Двинской белорусской гимназии Яном Молотком в 1929 году в Придруйщине* Даугавпилсского уезда от бабушки, 1859 г.р.

Сахаров С.П. «Народное творчество Латгальских и Илукстенских беларусов», вып.2, лист 163. Рукопись 1944 года. По состоянию на 1983 год, хранилось в Отделе редких книг и рукописей Центральной научной библиотеки имени Я.Коласа Академии наук БССР (ЦНБАН), ф.3, воп.1, обл.7.

Longitude: 
27.4496
Zoom: 
6
Latitude: 
55.7985
Культурно-географическая классификация существ: Культурна-геаграфічная класіфікацыя істот: Kulturalno-geograficzna klasyfikacja istot: Культурно-географічна класифікація істот: Cultural and geographical classification of creatures:

Девушка с замчища (Дзяўчына з замчышча, Zamczysko). Белорусская быличка из собрания М.Федоровского

Название сказки: 
Девушка с замчища (Дзяўчына з замчышча, Zamczysko)
Белорусская быличка из собрания М.Федоровского

У нашай рэчцы, што цячэ каля старадаўняга замчышча, людзі часта знаходзяць залатыя і срэбраныя грошы. А на вяршыні замчышча ўночы можна ўбачыць таямнічыя белыя і чырвоныя агеньчыкі. Кажуць, гэта дае пра сябе знаць зачараваны скарб.

Аднойчы ўлетку хлопцы прыгналі сюды на начлег коней. Пад раніцу, калі зусім дагарэла вогнішча, да іх невядома скуль падышла прыгожая дзяўчына з грабеньчыкам у руцэ і давай прасіць:

— Расчашыце мяне!..

Але ж яны так перапалохаліся, што ўсе да аднаго паўцякалі ад прыгажуні. Бывалыя людзі пасля казалі, што гэта ім, дурням, зачараваны скарб прасіўся ў рукі, але яны адмовіліся ад незлічонага багацця (689: с.3; 865: с.414, №739).

В нашей речке, что течет возле старинного замчища, люди часто находят золотые и серебряные деньги. А на вершине замчища ночью можно увидеть таинственные белые и красные огоньки. Говорят, это дает о себе знать заколдованный клад.

Примечание: 

Запісана ад Ёзэфы Ослаўскай ў вёсцы Мсцібаў Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні. Надрукавана Міхалам Федароўскім у 1902 годзе (462: T.2, s.346, №407).

Записано от Йозефы Ославской в деревне Мстибово Волковысского уезда Гродненской губернии. Опубликовано Михалом Федоровским в 1902 году (462: T.2, s.346, №407).

Культурно-географическая классификация существ: Культурна-геаграфічная класіфікацыя істот: Kulturalno-geograficzna klasyfikacja istot: Культурно-географічна класифікація істот: Cultural and geographical classification of creatures:
RSS-материал