Первый закон зомби-апокалипсиса: будь человеком, Странник, и к тебе потянутся!
Первый закон зомби-апокалипсиса: будь человеком, Странник, и к тебе потянутся!
На падставе палявых этнаграфічных матэрыялаў характарызуецца статус і рытуальныя функцыі могілак у міфапаэтычнай карціне свету вясковага насельніцтва вярхоўяў Бярэзіны і Віліі. Прыходзім да высновы, што могілкі ў традыцыйным светапоглядзе з’яўляюцца адным з важнейшых сакральных локусаў «свайго» свету і рытуальнай прасторай, дзе канчаткова афармляецца пераход памерлага ў катэгорыю нябожчыкаў (дзядоў) і адбываецца рэгулярная, каляндарна дэтэрмінаваная (Вербніца, Вялікдзень, Радаўніца, Спас), абрадавая дыяхронная камунікацыя паміж светам жывых і мёртвых, якая гарантуе стабільнасць і жыццездольнасць вясковай грамады ў сінхронным вымярэнні. Сярод найбольш архаічных традыцый даследаванага рэгіёна вылучаюцца восеньскія «Прыкладзіны» памерлага, з раскладаннем начных рытуальных вогнішчаў на могілках, звычай усталявання аброчных крыжоў на пахаваннях і выкарыстанне магіл (пяску, моху з іх) у знахарскіх практыках.
Comments
Отправить комментарий