Овин

Как Юрка чёрта бил (Як Юрка чорта біў). Белорусская быличка из записей С.Сахарова

Название сказки: 
Как Юрка чёрта бил (Як Юрка чорта біў)
Белорусская быличка из записей С.Сахарова

У вялікім двары Плятара Юрка кіраваў малацьбой. Аднаго разу ён устаў да пеўняў, пайшоў у рэй*, затапіў печку і сеўшы насупроць пачаў рабіць сабе трубачку. На двары ліў асенні дождж, а вецер хлопаў варотамі да шумацеў саломай. Але раптам агонь пачаў шалець і кідацца па розных баках. Юрка думаў, што гэта гульня ветру. Тады нехта кашлянуў побач. Юрка паглядзеў і ўбачыў самога нячысціка, сапраўднага нячысціка. Выглядаў ён на вялікага пана ў капялюшы, вузкіх бліскучых сапагах, у чорным сурдуце, у галянішчы ўсунуты хвост, рукі і твар былі валасатыя і чорныя. Юрка зразумеў, што гэта за муж, схапіў корч ды вухнуў у нячысціка. Той застагнаў голасам пана і ўцёк, пакінуўшы ўсе дзверы вольнымі. Зрання пан ня прышоў паглядзець, колькі зроблена, а прыслаў лёкая, каб Юрка даглядаў за гаспадаркай, пакуль пан не паправіцца (1735: с.469).

Примечание: 

Запісаў Мікола Панькоў у 1940 годзе ў Дзвінску* ад сваёй маці Хрысціны, 65 год.

Сахараў С.П. «Народная творчасьць Латгальскіх і Ілукстэнскіх беларусаў», вып.2. Рукапіс 1944 года. Захоўваецца ў Архіве Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі (АІМЭФ НАН), ф.9, воп.3, спр.13, ч.І, дад.2, арк.641.

Записано Николаем Паньковым в 1940 году в Двинске* от своей матери Кристины, 65 лет.

Сахаров С.П. «Народное творчество Латгальских и Илукстенских беларусов», вып.2. Рукопись 1944 года. Хранится в Архиве Института искусствоведения, этнографии и фольклора Национальной академии наук Беларуси (АИИЭФ НАН), ф.9, воп.3, д.13, ч.I, прил.2, л.641.

Longitude: 
26.5465
Zoom: 
7
Latitude: 
55.8826
Культурно-географическая классификация существ: Культурна-геаграфічная класіфікацыя істот: Kulturalno-geograficzna klasyfikacja istot: Культурно-географічна класифікація істот: Cultural and geographical classification of creatures:

Скрипач (Скрыпач). Белорусская быличка из записей С.Сахарова

Название сказки: 
Скрипач (Скрыпач)
Белорусская быличка из записей С.Сахарова

У аднаго бацькі быў сын: які любіў дужа музыку. Бацьку купіў яму скрыпку. Сын граў на её дзень і ноч, не даючы спакою.

Аднойчы бацька зазлаваўся і кажа:

— Ідзі лепей грай у рэй*!

Сын паслухаў і пайшоў. Граў тамака адну ноч, другую. На трэцюю ноч прыйшла нейкая дзяўчына і пачала скакаць пад яго музыку.

— Дзе ты жывеш? — запытаў музыка.

— Тутака ж, — яна адказала. — Калі возьмеш бутэльку гарэлкі, дык падняўшы салому зойдзем да мяне. Без гарэлкі бацька ня пусце ў хату.

Хлопец дастаў гарэлкі і, падняўшы салому, па сходнях зыйшоў у прыгожую хату. Пасярод хаты стаяў стол, на якім сядзела дзяўчына і шыла. У куту была вялікая печка, на ей спаў чорт з рагамі і хвастом.

— Зачым ты прыйшоў? — запытвае чорт.

— Прыйшоў у сваты да тваёй дачкі, ці аддасі ты яе за мяне? — смела адказвае хлопец.

— А ты маеш гарэлку? — пытае чорт. Хлопец падаў гарэлку.

Примечание: 

Запісаў Мікола Панькоў у 1940 годзе ў Дзвінску* ад сваёй маці Хрысціны, 65 год.

Сахараў С.П. «Народная творчасьць Латгальскіх і Ілукстэнскіх беларусаў», вып.2. Рукапіс 1944 года. Захоўваецца ў Архіве Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі (АІМЭФ НАН), ф.9, воп.3, спр.13, ч.І, дад.2, арк.637-638.

Записано Николаем Паньковым в 1940 году в Двинске* от своей матери Кристины, 65 лет.

Сахаров С.П. «Народное творчество Латгальских и Илукстенских беларусов», вып.2. Рукопись 1944 года. Хранится в Архиве Института искусствоведения, этнографии и фольклора Национальной академии наук Беларуси (АИИЭФ НАН), ф.9, воп.3, д.13, ч.I, прил.2, л.637-638.

Longitude: 
26.5465
Zoom: 
7
Latitude: 
55.8826
Культурно-географическая классификация существ: Культурна-геаграфічная класіфікацыя істот: Kulturalno-geograficzna klasyfikacja istot: Культурно-географічна класифікація істот: Cultural and geographical classification of creatures:
RSS-материал