Дзядуля ў цудоўнай шапцы

У час хроснага ходу ў Велікодную ноч трэба з запаленай свечкай, што гарэла ў царкве ў перадсвяточны тыдзень, лезці на гарышча. Там за комінам знойдзеш нямоглага дзядулю ў шапцы-каўпаку. Калі яе сарвеш і ўцычэш ад дзядулі, будзеш невідзімкаю кожны раз, як гэтую шапку надзенеш. Затое калі стары зловіць на гарышчы — адразу памрэш.

Е.Р.Романовъ "Бѣлорусскiй сборникъ", 1912 (813: Вып.8, с.293 по 449: №360, с.117)

Комментарии