Про озеро Свитязь (Пра возера Свіцязь). Белорусская легенда

Про озеро Свитязь (Пра возера Свіцязь)

Белорусская легенда

Калісьці дзяржаўцам гэтага возера быў князь Мірскі. I вось ён задумаў даведацца, ці праўда, што на дне возера знаходзіцца затоплены горад Свіцязь, як аб гэтым гавораць у народзе.

Для гэтага ён рыхтаваўся тры тыдні. Пабудаваў вялікі карабль, сплёў невад, паклікаў ксяндза. I вось, калі закінулі невад, пераплылі на другі бераг возера. I пачалі выцягваць. Ён быў лёгкі, i яны думалі, што нічога не злавілі. Але калі выцягнулі другое крыло невада, убачылі ў ім цудоўную дзяўчыну з белым тварам, доўгімі распушчанымі валасамі. Адны ад здзіўлення знямелі, другія кінуліся ўцякаць. Тады яна загаварыла голасам, падобным да журчания ручая, які бег у гэтае возера:

— Хоць вы i задумалі дзёрзкую справу, парушылі спакой возера, захацелі даведацца пра яго тайны, то я раскажу вам. На тым месцы, дзе вы бачыце сёння возера, стаяў горад. Князь, які валодаў гэтым горадам, быў у саюзе з навагрудскім князем Міндоўгам. Аднойчы напаў на Навагрудак з магутным войскам рускі цар. Князь разам са сваей дружынай паехаў на дапамогу Міндоўгу. У горадзе засталіся жанчыны, старыя, дзеці, сярод якіх была прыгожая дачка князя. Магутнае войска Міндоўга i войска князя было разбіта, а рускае войска падышло да горада... Тады перад дачкой князя з'явіўся дух i сказаў, што ператворыць горад у возера, а людзей у кветкі. I вось... горад пачаў знікаць, а на месцы яго з'явілася возера, па якому плавалі цудоўныя белыя кветкі-цары.

Сказаўшы гэта, жанчына знікла. Больш яе ніхто ніколі не бачыў. Як успамін аб гэтым кожную вясну цвітуць на возеры кветкі-цары (865: с.391).

Когда-то державцем этого озера был князь Мирский. И вот он задумал узнать, правда ли, что на дне озера находится затопленный город Свитязь, как об этом говорят в народе.

Для этого он готовился три недели. Построил большой корабль, сплел невод, позвал ксендза. И вот, когда забросили невод, переплыли на другой берег озера. И начали вытягивать. Он был легкий, и они думали, что ничего не поймали. Но когда вытащили второе крыло невода, увидели в нем прекрасную белолицую девушку с длинными распущенными волосами. Одни от удивления онемели, другие бросились бежать. Тогда она заговорила голосом, похожим на журчания ручья, бегущего в это озеро:

— Хоть вы и затеяли дерзкое дело, нарушили покой озера, захотели узнать о его тайне, я расскажу вам. На том месте, где вы видите сегодня озеро, стоял город. Князь, владевший этим городом, был в союзе с Новогрудским князем Миндовгом. Однажды напал на Новогрудок с огромным войском русский царь. Князь вместе со своей дружиной поехал на помощь Миндовгу. В городе остались женщины, старики, дети, среди которых была красивая дочь князя. Сильное войско Миндовга и войско князя было разбито, а русское войско подошло к городу... Тогда перед дочерью князя появился дух и сказал, что превратит город в озеро, а людей — в цветы. И вот... город начал исчезать, а на месте его появилось озеро, по которому плавали великолепные белые цветы-цари.

Сказав это, женщина исчезла. Больше ее никто никогда не видел. Как воспоминание об этом, каждую весну цветут на озере цветы-цари (865: с.391).


Свитезянки — чудесные русалки озера Свитязь в Новогрудском районе Гродненской области Беларуси, соблазняющие парней и затягивающие их под воду

 

АІМЭФ (Архіў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі i фальклору НАН Беларусі), Ф.8, воп.1, спр.10. Запісаў Д.Бабак у 1954 годзе у вёсцы Селішчы Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці ад старога рыбака.

Адна са шматлікіх народных легенд аб патануўшых гарадах, у даным выпадку дапасаваная да возера Свіцязь, на месцы якога некалі нібыта стаяў горад.

Свiцязь — адно з прыгажэйшых беларускіх азёр. Знаходзіцца на тэрыторыі Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці, у маляўнічай мясцовасці, сярод марэнных узгоркаў Навагрудскага ўзвышша. Гэта возера звязана з памяццю вялікага беларускага і польскага паэта Адама Міцкевіча. На яго берагах паэт напісаў многа цудоўных твораў i сярод ix такія, якія ўслаўляюць прыгажосць самога возера (балады «Свіцязянка» i «Свіцязь»).

Князь Мiрскi — буйны феадал, уладар Mipa, зараз гарадскі пасёлак Карэліцкага раёну Гродзенскай вобласці, у якім захаваўся Мірскі замак пачатку XVI стагодзя.

Міндоўг (каля 1200 — 1263 год) — вялікі князь літоўскі (сярэдзіна 30-х гадоў XIII стагодзя — 1263 год), які аб'яднаў літоўскія землі i падначаліў Літоўскаму княству так званую Чорную Русь з гарадамі Навагрудкам, Слонімам i Ваўкавыскам i часткова Полацкую i Віцебскую землі.

АИИЭФ (Архив Института искусствоведения, этнографии и фольклора НАН Беларуси), Ф.8, оп.1, д.10. Записал Д.Бабак в 1954 году в деревне Селище Кореличского района Гродненской области Беларуси от старого рыбака.

Одна из многочисленных народных легенд о затонувших городах, в данном случае связанная в озером Свитязь, на месте которого некогда якобы стоял город.

Свитязь — одно из красивейших белорусских озер. Находится на территории Новогрудского района Гродненской области, в живописной местности, среди моренных холмов Новогрудской возвышенности. Это озеро связано с памятью великого белорусского и польского поэта Адама Мицкевича. На его берегах поэт написал много прекрасных произведений и среди ниx такие, которые прославляют красоту самого озера (баллады «Свитезянка» и «Свитязь»).

Князь Мирский — крупный феодал, владелец Mиpa, ныне городского поселка Кореличского района Гродненской области, в котором сохранился Мирский замок начала XVI века.

Миндовг (около 1200 — 1263 год) — великий князь литовский (середина 30-х годов XIII века — 1263 год), объединивший литовские земли и подчинивший Литовскому княжеству так называемую Черную Русь с городами Новогрудком, Слонимом и Волковыском и частично Полоцкую и Витебскую земли.


Культурно-географическая классификация существ: Культурна-геаграфічная класіфікацыя істот: Kulturalno-geograficzna klasyfikacja istot: Культурно-географічна класифікація істот: Cultural and geographical classification of creatures:

Comments

Отправить комментарий

The content of this field is kept private and will not be shown publicly.
CAPTCHA
Пожалуйста, введите слова, показанные на картинке ниже. Это необходимо для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя спам-бота. Спасибо.
1 + 0 =
Решите эту простую математическую задачу и введите результат. То есть для 1+3, введите 4.

Только зарегистрированные пользователи могут оставлять комментарии. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь. Only registered users can post a new comment. Please login or register. Only registered users can post a new comment. Please login or register.