Озеро Свитязь (Возера Свіцязь). Белорусская легенда

Озеро Свитязь (Возера Свіцязь)

Белорусская легенда

З вады чутны быў часта стогн дзявочы. Каб даведацца прычыны, валадар берагоў Свіцязі заказвае невад сцен у дзвесці, будуе чоўны і робіць іншыя прыгатаванні. Але перад пачаткам такой важнай справы звяртаецца ён з малітваю да бога і пасылае грошы на імшу, просячы разам з тым прыехаць да сябе ксяндза. Прыязджае ксёндз з мястэчка Цырына, становіцца на беразе, адзявае свае рызы, адслужвае малебен і благаслаўляе работу. Пан загадвае пачынаць. Адчальваюць чоўны, і невад з шумам патанае ў хвалях Свіцязі, цягнучы з сабой і паплаўкі на глыбокае дно яго, але вот пацягнулі вяроўкі, невад ідзе ціха, і, верна, нічога няма. Ужо паказаліся абодва крылы; ужо паказалася палова матні і думаюць, што яна пустая, але раптам спалоханым позіркам прадстаўляецца дзяўчына.

Раззлаваная, яна ціхім голасам кажа:

— Знайце, што да гэтага часу возера ніколі яшчэ беспакарана не пакідала таго, хто асмельваўся непакоіць чыстыя воды яго. І ты, дзёрзкі, і ўсё тваё зборыщча зараз патанула б у яго глыбіні, калі б гэта месца не належала твайму прадзеду, і калі б у табе не цякла кроу наша. Усе вы за вашу цікаўнасць варты былі б пакарання, але пачалі справу з богам, і я вам раскажу цуды гэтай бездані. На гэтай прасторы, дзе вашы вёслы рассякаюць цяпер ваду, стаяў некалі горад Свіцязь, якім валодаў князь Тугоены. Адсюль былі відаць белыя сцены Навагрудка, што быў у той час сталіцай Літоўскай. Аднойчы, калі князь рускі напаў на землі Мендага і па ўсёй Літве пранеслася страшная вестка, што Мендаг павінен яму пакарыцца, Мендаг напісаў пісьмо майму бацьку — Тугану, просячы яго ратаваць сталіцу і сабраць войска. Бацька мой збірае пяць тысяч конных узброеных воінаў, але перад ад'ездам у паход ідзе ён да мяне і раіцца ca мною пра тое, што будзе тагда з жонкамі і дзецьмі воінаў, калі яны загінуць на полі брані, калі яны не вернуцца дамоў, і хто іx тады абароніць. Я яго тагды заспакойваю, кажу, што бог, што сніўся мне, абароніць усіх нас. Князь, заспакоены маімі словамі, адпраўляецца, але ў ноч Літва гіне, Русь адольвае, б'е і гоніць наша войска да Свіцязі. Вось яно ўжо ў варотах! Тады свіцязянкі даюць клятву лепш памерці, пахаваць сябе жывымі ў зямлю, чым аддацца ў рукі ворагаў. У той час нечакана акружае мяне нейкі бляск, я хачу абараніць вочы мае ад яркага свету, падаю на зямлю, а яе ўжо няма пада мною... (865: с.392-393).

Из воды слышен был часто стон девичий. Чтобы узнать причины, владелец берегов Свитязи заказывает невод стен в двести, строит челны и делает другие приготовления. Но перед началом такого важного дела обращается он с молитвою к Богу и посылает деньги на мессу, прося вместе с тем приехать к себе ксёндза. Приезжает ксёндз из местечка Цирина, становится на берегу, одевает свои ризы, отслуживает молебен и благословляет работу. Пан приказывает начинать. Отчаливают челны, и невод с шумом утопает в волнах Свитязи, волоча с собой и поплавки на глубокое дно его, но вот потащили веревки, невод идет тихо, и, верно, ничего нет. Уже показались оба крыла; уже показалась половина мотни, и думают, что она пуста, но вдруг пред испуганными взглядами предстает девушка.

Рассерженная, она тихим голосом говорит:

— Знайте, что до сих пор озеро никогда еще безнаказанно не отпускало того, кто осмеливался беспокоить чистые воды его. И ты, дерзкий, и все твое сборище сейчас утонуло бы в его глубине, если бы это место не принадлежало твоему прадеду, и если бы в тебе не текла кровь наша. Все вы за ваше любопытство достойны были бы наказания, но начали дело с Богом, и я вам расскажу про чудеса этой бездны. На этом просторе, где ваши весла рассекают теперь воду, стоял некогда город Свитязь, которым владел князь Тугоен. Отсюда были видны белые стены Новогрудка, что был в то время столицей Литовской. Однажды, когда князь русский напал на земли Мендога и по всей Литве пронеслась страшная весть, что Мендог должен ему покориться, Мендог написал письмо моему отцу-Тугану, прося его спасать столицу и собрать войско. Отец мой собирает пять тысяч конных вооруженных воинов, но перед отъездом в поход идет он ко мне и советуется cо мною о том, что будет тогда с женами и детьми воинов, если они погибнут на поле брани, если они не вернутся домой, и кто иx тогда защитит. Я его тогда успокаиваю, говорю, что бог, снившийся мне, защитит всех нас. Князь, успокоенный моими словами, отправляется, но в ночь Литва погибает, Русь одолевает, бьет и гонит наше войско до Свитязи. Вот оно уже в воротах! Тогда свитязянки дают клятву лучше умереть, похоронить себя живыми в землю, чем попасть в руки врагу. В тоже время неожиданно окружает меня какой-то блеск, я хочу защитить глаза мои от яркого света, падаю на землю, а ее уже нет подо мною... (865: с.392-393).


Свитезянки — чудесные русалки озера Свитязь в Новогрудском районе Гродненской области Беларуси, соблазняющие парней и затягивающие их под воду

 

Виленский вестник, 1860, №41. М.Дмитриев. Запісана у горадзе Навагрудку.

Збіральнік таксама адзначае, што на паўднёва-ўсходнім беразе Свіцязі яшчэ захаваліся руіны палаца пана Незабытоўскага (які да 1830 года валодаў мястэчкам Валеўка), а далей даўгі i глыбокі яр, зарослы травой. Відаць, гаспадар хацеў правесці ваду ад Свіцязі, але нешта перашкодзіла гэтаму.

Адна са шматлікіх народных легенд аб патануўшых гарадах, у даным выпадку дапасаваная да возера Свіцязь, на месцы якога некалі нібыта стаяў горад.

Свiцязь — адно з прыгажэйшых беларускіх азёр. Знаходзіцца на тэрыторыі Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці, у маляўнічай мясцовасці, сярод марэнных узгоркаў Навагрудскага ўзвышша. Гэта возера звязана з памяццю вялікага беларускага і польскага паэта Адама Міцкевіча. На яго берагах паэт напісаў многа цудоўных твораў i сярод ix такія, якія ўслаўляюць прыгажосць самога возера (балады «Свіцязянка» i «Свіцязь»).

Цырын — мястэчка (зараз аграгарадок) ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці.

Князі Туганы, Тугоены — уладары легендарнага горада Свіцязь.

Міндоўг, Мендаг (каля 1200 — 1263 год) — вялікі князь літоўскі (сярэдзіна 30-х гадоў XIII стагодзя — 1263 год), які аб'яднаў літоўскія землі i падначаліў Літоўскаму княству так званую Чорную Русь з гарадамі Навагрудкам, Слонімам i Ваўкавыскам i часткова Полацкую i Віцебскую землі.

Виленский вестник, 1860, №41. М.Дмитриев. Записано в городе Новогрудке.

Собиратель также отмечает, что на юго-восточном берегу Свитязи еще сохранились руины дворца пана Незабытовского (который до 1830 года владел местечком Валевка), а за ним длинный и глубокий овраг, заросший травой. Видимо, хозяин хотел провести воду от Свитязи, но что-то помешало этому.

Одна из многочисленных народных легенд о затонувших городах, в данном случае связанная в озером Свитязь, на месте которого некогда якобы стоял город.

Свитязь — одно из красивейших белорусских озер. Находится на территории Новогрудского района Гродненской области, в живописной местности, среди моренных холмов Новогрудской возвышенности. Это озеро связано с памятью великого белорусского и польского поэта Адама Мицкевича. На его берегах поэт написал много прекрасных произведений и среди ниx такие, которые прославляют красоту самого озера (баллады «Свитезянка» и «Свитязь»).

Цирин — поселок (сейчас агрогородок) в Кореличском районе Гродненской области.

Князья Туганы, Тугоены — владельцы легендарного города Свитязь.

Миндовг, Мендог (около 1200 — 1263 год) — великий князь литовский (середина 30-х годов XIII века — 1263 год), объединивший литовские земли и подчинивший Литовскому княжеству так называемую Черную Русь с городами Новогрудком, Слонимом и Волковыском и частично Полоцкую и Витебскую земли.


Культурно-географическая классификация существ: Культурна-геаграфічная класіфікацыя істот: Kulturalno-geograficzna klasyfikacja istot: Культурно-географічна класифікація істот: Cultural and geographical classification of creatures:

Comments

Отправить комментарий

The content of this field is kept private and will not be shown publicly.
CAPTCHA
Пожалуйста, введите слова, показанные на картинке ниже. Это необходимо для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя спам-бота. Спасибо.
3 + 4 =
Решите эту простую математическую задачу и введите результат. То есть для 1+3, введите 4.

Только зарегистрированные пользователи могут оставлять комментарии. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь. Only registered users can post a new comment. Please login or register. Only registered users can post a new comment. Please login or register.