Смаляны чорт. Палеская легенда (Беларусь)

Смаляны чорт

Палеская легенда (Беларусь)

Kiedyś w lesie koło Pogorzelców zjawił się smolny diabeł. Widocznie dostał nakaz, zbierać smołę do piekła i pilnować, żeby jak najmniej dostało się jej tutejszym smolarzom. Mówią, że dawniej smolarze robili wszystko, żeby ułagodzić diabła i wtedy on czasem nawet pomagał w nielekkiej smolarskiej pracy. Tylko nie daj Boże powiedzieć, że można się obejść bez diabła! Nie wiadomo potem, za co się chwycić.

Pewnego razu smolarz z Pogorzelców, żeby wydobyć smolny korzeń, długo podkopywał stary chojak. Nareszcie wykopał stare drzewo. Wiadomo, zmęczył się. Usiadł, zakurzył. Aż widzi — jakiś człowiek idzie. Smolarz rozpoznał w nim bartnika z sąsiedniej wsi. Bartnik zatrzymał się, popatrzył na wielki wykrot i mówi:

— Miał diabeł niemało pracy, póki taki karcz wywalił na świat biały!

— Nie jest diabeł moim pomocnikiem! — zaśmiał się smolarz. — Ja żyję z Bogiem w zgodzie.

I tylko powiedział to smolarz, jak bartnik zadrżał, zadygotał jak w gorączce.

— A co dalej zrobisz z tym karczem? — zapytał smolarza.

— Odetnę dzisiaj korzenie od pnia, a jutro porąbię na łuczywo.

— A co zrobisz z kłodą? — ciągle się dopytuje pasiecznik. — Nie zostawisz jej chyba dla korników.

— Nie zostawię, spiłuję na deski…

— Posłuchaj lepiej mnie, bracie, — zaczął radzić pasiecznik. — Zrób z kłody ule. Dzisiejszy dzień jest bardzo sprzyjający dla pszczół. Potem, gdy przyleci rój, podziękujesz mi.

Pomyślał smolarz, a czemuż by nie posmakować tego miodku? Miód — nie smoła, każdy go lubi. I gdy bartnik żegnał się, zaczął smolarz drążyć kłodę na ul. Nawet korzenie zapomniał odciąć — tak zajął się pracą. Gdy ul był prawie gotów, nagle rozległ się głośny trzask. Od kłody odszczepiła się długa drzazga, zepsuła całą robotę, a pień razem z korzeniem odwrócił się i wpadł do jamy, z której smolarz z takim trudem go wywlókł. I jeszcze głębiej zarył się w ziemię. A wszystko dlatego, że smolarz zapomniał rozciąć na pół główny korzeń. Jeśli tego nie zrobić, to smolny diabeł na pewno zaszkodzi — jeszcze głębiej zakopie karcz. Smolarz znał te diabelskie sztuczki, ale dzisiaj jakby go coś zauroczyło.

— Bartnik we wszystkim winien — rozgniewał się na pszczelarza. — Wszystko byłoby dobrze, gdyby nie podkusił mnie do robienia ula…

I pobiegł smolarz do sąsiedniej wsi. Bartnik był w domu, jadł wieczerzę.

— Ach ty, taki, owaki! — zaczął wymyślać smolarz. — Posłuchałem ciebie i zmarnowałem cały dzien. I ula nie zrobiłem, i pień z korzeniami znów wrócił do ziemi.

— Odczep się ode mnie! — zamachał rękami bartnik. — Ja dzisiaj do lasu nie chodziłem. Nie wierzysz, to zapytaj ludzi.

Przypomniał smolarz, jak bartnik zadrżał, usłyszawszy Boże imię i domyślił się wszystkiego. Cały kłopot, ze spotkania ze smolnym diabłem.

Smolny diabeł (1373: s.109-110)

Калісьці ў лесе каля Пагарэльцаў з’явіўся смаляны чорт. Відаць, атрымаў загад збіраць у пекла смалу і пільнаваць, каб яе менш даставалася тутэйшым смалярам. Кажуць, даўней смаляры рабілі ўсё, каб yлагодзіць чорта, і тады ён часам нават пасабляў у нялёгкай смалярскай рабоце. Толькі крый Божа сказаць, што можна абысціся без чорта! Не знаеш пасля, за што рукі зачапіць.

Аднойчы смаляр з Пагарэльцаў, каб дабрацца да смалянога кораня, доўга падкопваў старую хвойку. Нарэшце падкапаўся як след і паваліў старадрэвіну. Вядома, стаміўся. Прысеў пакурыць. Ажно бачыць — нейкі чалавек ідзе. Смаляр прызнаў у ім пасечніка з суседняй вёскі. Пасечнік спыніўся, паглядзеў на вялізны выварацень і кажа:

— Хапіла чорту работы, пакуль такі корч на белы свет вываліў!

— Мне чорт не памагаты! — засмяяўся смаляр. — Я з Богам у згодзе жыву.

І толькі сказаў так смаляр — закалаціўся пасечнік, быццам ліхаманка яго затрэсла.

— А што далей з карчом будзеш рабіць? — спытаўся ён у смаляра.

— Адрэжу сёння корань ад пня, а заўтра пакалю на лучыну...

— А калоду куды падзенеш? — усё дапытваецца пасечнік. — Не пакідаць жа яе караедам...

— Не пакіну, на дошкі парэжу...

— Паслухай, браце, лепш мяне,— давай раіць смаляру пасечнік. — Зрабі ты з калоды вулей. Сённяшні дзень вельмі спрыяе на пчолкі. Потым, калі рой прыляціць, дзякуй мне скажаш...

Падумаў-падумаў смаляр, а чаму і праўда не паласавацца сваім мядком? Мёд — не смала, кожны да яго ахвотнік. І калі пасечнік развітаўся, смаляр узяўся дзяўбці калоду пад вулей. Нават корань забыўся адрэзаць — так захапіўся работай. Калі вулей быў амаль гатовы, раптам пачуўся моцны трэск. Ад старадрэвіны адлупілася даўжэзная шчэпка, папсавала ўсю работу, а пень разам з коранем падняўся і кульнуўся назад у яміну, адкуль яго ледзьве вывернуў смаляр. Ды яшчэ глыбей у зямлю закапаўся. А ўсё ад таго, што смаляр забыўся распалавініць галоўны, стырчавы корань. Калі гэта не зрабіць, дык смаляны чорт абавязкова нашкодзіць — яшчэ мацней закапае выварацень. Смаляр ведаў пра чортавы выбрыкі, але сёння быццам насланнё яго ачмурыла.

— Пасечнік ва ўсім вінаваты! — раззлаваўся ён на пчаляра. — Усё было б добра, каб не падказаў мне вулей рабіць...

І пабег у суседнюю вёску. Пасечнік якраз дома быў — вячэраў.

— Ах ты, сякі-такі! — напусціўся на яго смаляр. — Паслухаў цябе, дык цэлы дзень змарнаваў. I вулей не выдзеўб, і пень з коранем назад у зямлю заваліўся.

— Адчапіся ад мяне! — замахаў рукамі пасечнік. — Я сёння ў лес не хадзіў. Не верыш, дык у людзей папытайся.

Успомніў смаляр, як пасечнік закалаціўся, пачуўшы Божае імя, і адразу пра ўсё здагадаўся. Не абышлася гэтая прыгода без пярэваратнясмалянога чорта (1373: с.42-43).


Смоляной черт — в фольклоре белорусского Полесья, особый черт, сопровождающий смоляной промысел: ночью в облике черного козла, днем — под видом начальника смолярни


Культурно-географическая классификация существ: Культурна-геаграфічная класіфікацыя істот: Kulturalno-geograficzna klasyfikacja istot: Культурно-географічна класифікація істот: Cultural and geographical classification of creatures:

Comments

Отправить комментарий

The content of this field is kept private and will not be shown publicly.
CAPTCHA
Пожалуйста, введите слова, показанные на картинке ниже. Это необходимо для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя спам-бота. Спасибо.
9 + 2 =
Решите эту простую математическую задачу и введите результат. То есть для 1+3, введите 4.

Только зарегистрированные пользователи могут оставлять комментарии. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь. Only registered users can post a new comment. Please login or register. Only registered users can post a new comment. Please login or register.