За адну вярсту ад вёскі Цераховічы Лыскоўскай воласці Ваўкавыскага павету i цяпер знаходзіцца невялікі гай, пра які ў памяці мясцовых жыхароў захавалася такое паданне. Адзін чалавек, Янка, праязджаў каля гаю ў саму поўнач. Калі ён наблізіўся да акопаў, якія відаць i зараз, дык убачыў вялікую жалезную скрыню, а па абодвух баках яе — двух сабак на ланцугах; на скрыні сядзела дзяўчына i часала валасы, ад якіх шугаў агонь. Дзяўчына з слязьмі стала прасіць Янку падысці да яе i распутаць валасы. За гэта яна абяцала зрабіць яго шчаслівым на ўсё жыццё i сказала, што злыя сабакі не крануць яго. Здзіўлены i спалоханы Янка не адважыўся, аднак, падысці да дзяўчыны, a кінуў ёй свой пояс, каб мацней прывязаць сабак.
Але толькі пояс крануўся дзяўчыны, скрыня загрымела, бразнулі ў ёй грошы, i дзяўчына адчайна войкнула i добра чуваці было, як вымавіла:
— Праклята твая душа адныне да веку, што ты мяне зачапіў: мучылася я сто рокаў, буду мучыцца i яшчэ столькі жа, але i ты не ўваскрэснеш.
Примечание:
Запісана навучэнцамі Свіслацкай настаўніцкай семінарыі Тараскевічам і Габроўскім у вёсцы Цераховічы Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні. Надрукавана П.В.Шэйнам у 1893 годзе.
Записано учащимися Свислочской учительской семинарии Тараскевичем и Габровским в деревне Тереховичи Волковысского уезда Гродненской губернии. Опубликовано П.В.Шейном в 1893 году.
Longitude:
24.5053
Zoom:
6
Latitude:
52.8942
Культурно-географическая классификация существ:Культурна-геаграфічная класіфікацыя істот:Kulturalno-geograficzna klasyfikacja istot:Культурно-географічна класифікація істот:Cultural and geographical classification of creatures:
Калі тое было? A хто ж яго згадае! Mo яшчэ ў тыя незапамятныя часы, калі рака Сакалда тут плыла тым пакручастым старым рэчышчам, што цяпер Зэглерыхай завуць?
Каля лясной рачулкі Ланкі, усё ў адным месцы, кожны год позняй восенню, што ні вечар, агонь нейкі людзям яўляўся. Выкаціцца недзе з гушчавіны на палянку пад старыя дубы i круціцца. То падбяжыць, то падскочыць i аж зіхаціць рознымі колерамі.
Старыя людзі, угледзеўшы гэтае дзіва, меркавалі:
— Няйнакш, у закапаным скарбе золата пераліваецца. Багата яго, пэўна, там, калі агонь такі вялікі ды іскрысты. — Падумаўшы, перасцерагалі маладых: — Няпраўдай гэты скарб заклад зены i таму смерці патрабуе.
Доўгі час яўляўся той агонь, але ніхто з тутэйшых не наважыўся шукаць ды адкопваць той скарб.
Примечание:
Запіс i апрацоўка М.Гайдук, Падляскае ваяводства.
Першая публікацыя: Зорка (газета беларускіх дзяцей у Польшчы), 1980, №20, с.4-5 (865: с.418-419, №746).
Прыведзены тэкст — апрацоўка Ўладзіміра Ягоўдзіка (689: с.36).
Сакалда (Sokołda) — веска на рэчцы той жа назвы ў Супрасльскай гміне, Падляскае ваяводства.
Жорала — акно, гіблае месца ў балоце.
Longitude:
23.4698
Zoom:
6
Latitude:
53.2477
Культурно-географическая классификация существ:Культурна-геаграфічная класіфікацыя істот:Kulturalno-geograficzna klasyfikacja istot:Культурно-географічна класифікація істот:Cultural and geographical classification of creatures:
Зарегистрированные пользователи видят сайт без рекламы. А еще — добавляют комментарии без проверки, пишут в блог и на форуме, могут настраивать интерфейс сайта под себя.
Registered users see this site without ads, can add comments without pre-moderation, can write in the blog and on the forum, and can customize the site’s interface for themselves.
персидский вампир, который нападает на своих жертв ночью, во время сна, облизывая ступни их ног, пока те не начинают кровоточить
Сейчас с нами на сайте 0 users и 625 гостей.
Приветствуем новых пользователей: ucinehuji, amuckoverview13, yriteb, qassdol, mheeee, Папапам, Андрэй.
Рекорд посещаемости был зафиксирован незримым летописцем бестиария в 23:04 11 сентября 2021 и составил 8942 человек (и представителей иных видов).
Все материалы, размещенные на сайте, являются интеллектуальной собственностью их авторов. Любая перепечатка допускается только со ссылкой на https://bestiary.us.
Коммерческое использование материалов с сайта без непосредственного разрешения правообладателей запрещено.
По вопросам сотрудничества и размещения рекламы обращайтесь по адресу kot@bestiary.us