![]() |
||||||||||||||||||||||||
![]() |
||||||||||||||||||||||||
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||||||||
|
Зюзя (Зюзик)"Ва ўсходнеславянскай мiфалогii — мiфiчная iстота18, ўвасабленне холаду, бог зiмы. (33) "Паходзіць ад дзеяслова "зюзець" — мерзнуць, калець ад марозу. Вось якім уяўляюць Зюзю беларусы: ён, кажуць, стары, з белымі, як снег, валасамі на галаве і такой жа даўжэзнай барадой, нізенькага росту, тоўсты; увесь у белай цёплай вопратцы; ногі ў яго босыя і галава нічым не пакрытая. У руцэ носіць жалезную булаву." (156) "Зюзю ўяўлялi ў выглядзе лысага барадатага невялiкага росту дзеда, якi басанож ходзiць па снезе ў расхрыстаным белым кажусе. Згодна с павер'ямi, Зюзя ўзнiмаў завiруху, мяцелiцу, выклiкаў сцюжу, маразы. Калi быў моцны мароз, лiчылi, што Зюзя бiў булавою, якую заўсёды насiў пры сабе, па дрэвах i бярвеннях, з-за чаго яны трашчалi." (33) "Каб як-небудзь задобрыць Зюзю, беларусы напярэдадні Новага года гатуюць, як звычайна, куццю, адкладваюць частку яе ў асобную талерку (ці лепш міску) і пакідаюць на ноч на асобным стале: куцця застаецца цэлая, але агульнае павер'е сведчыць, што яе з'ядае Зюзя." (156) "Даволi распаўсюджаным29 было павер'е аб тым, што калi пералiчыць iмёны ўсiх лысых дзядоў у вёсцы30, мароз памягчэе. Большую частку зiмы Зюзя праводзiць у лесе, але часам заходзiць у вёску, праяўляючы пры гэтым высакародства: папярэджвае сялян пра жорсткую, суровую зiму на будучы год цi вызваляе ад холаду няшчасную бедную сям'ю." (33) "Кажуць, нібыта Зюзя, раззлаваўшыся20 на людзей, звычайна стукае сваёй булавой у які-небудзь пень і гэтым магутным ударам робіць такі пераварот, такую ломку па ўсёй зямлі, што зямля, а часам і дамы́ трэскаюцца. Здаралася, кажуць, быць у лесе ў гэты час і пытаць: "Хто гэта там стукае?" На гэтае пытанне быў адказ: "Сам Зюзя стукае, людзей ушчувае". Пра Зюзю беларусы гавораць з нейкай асаблівай павагай80. Прымаўкі: "Зюзя ў хаце, а тут ужо ні снапа на палаце...", "Зюзя на дварэ — куцця на стале"." (156)
У.I.Коваль "Народныя ўяўленні, павер'і і прыкметы" — Гомель, 1995г. (33) Подготовка статьи: KOT
| |||||||||||||||||||||||